Дзяржаўная палітыка па кіраванні рызыкамі ў сферы харчовай бяспекі: вопыт Расійскай Федэрацыі
 
		  30–31 сакавіка 2023 г. на інжынерна-тэхналагічным факультэце УА «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт» адбылася VI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Перапрацоўка і кіраванне якасцю сельскагаспадарчай прадукцыі», прысвечаная актуальным праблемам тэхналогій і тэхнічнага забеспячэння працэсаў перапрацоўкі і кіравання якасцю сельскагаспадарчай прадукцыі, вырашэнню задач рэсурса- і энергазберажэння ў аграпрамысловым комплексе, а таксама інавацыйных тэхналогіях падрыхтоўкі спецыялістаў аграінжынернага профілю. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел супрацоўнікі Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі, у іх ліку малады вучоны, старшы навуковы супрацоўнік сектара кіравання і цыфравізацыі Паўлавіч Людміла Міхайлаўна. Тэма артыкула – “Дзяржаўная палітыка па кіраванні рызыкамі ў сферы харчовай бяспекі: вопыт Расійскай Федэрацыі".
 
                             
                            


 
          