Кангрэс маладых навукоўцаў Беларусі і Расіі
 
		   
                                З 27 сакавіка па 1 красавіка 2023 года на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся Кангрэс маладых навукоўцаў Беларусі і Расіі, прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Прывітанні ў адрас удзельнікаў Кангрэса накіравалі Прэзідэнты Беларусі і Расіі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 500 маладых навукоўцаў дзвюх краін.
Маладыя навукоўцы сектара фінансаў (Шарэнка А. М., Клюкін А. Д., Сініла Дз. С.) прынялі ўдзел у працы Кангрэса: 28 сакавіка – у працы секцыі «Інавацыі ў АПК», якая праходзіла на базе НПЦ НАН па харчаванні; 29 сакавіка – на пленарным пасяджэнні Кангрэса маладых навукоўцаў Беларусі і Расіі ў прэзідыуме НАН Беларусі.
Са зместам пленарнага пасяджэння можна азнаёміцца па спасылцы: https://nasb.gov.by/rus/news/13015/
 
                             
                            


 
          