Круглы стол «Жанчыны ў бізнэсе: лідэрства і прадпрымальніцтва» 24 лютага 2023 г.
 
		   
                                У ААТ «Белаграпрамбанк» 24 лютага 2023 г. адбыўся круглы стол «Жанчыны ў бізнэсе: лідэрства і прадпрымальніцтва».
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: Аб'яднаная арганізацыя ААТ «Белаграпрамбанк» ГА «БСЖ»,Рэсурсны цэнтр падтрымкі жанчын і грамадскіх ініцыятыў Саюза жанчын ААТ «Белаграпрамбанк» ГА «БСЖ», Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз жанчын».
Мэта правядзення круглага стала: папулярызацыя жаночага прадпрымальніцтва ў грамадстве, фарміраванне ў грамадскай свядомасці станоўчага іміджу жаночага бізнесу, прыцягненне маладых дзяўчат і жанчын у сферу прадпрымальніцтва, стварэнне спрыяльнага асяроддзя для развіцця дзейнасці жанчын-прадпрымальнікаў.
У ходзе работы круглага стала ўдзельнікі азнаёміліся з расійскім і беларускім вопытам арганізацыі жаночага прадпрымальніцтва, магчымасцямі развіцця жаночага рэгіянальнага партнёрства. Была паказана станоўчая роля Цэнтраў прыцягнення ААТ «Белаграпрамбанк» у развіцці жаночага прадпрымальніцтва.
Ад Інстытута ў рабоце мерапрыемства прыняла ўдзел загадчыца сектара працоўных і сацыяльных адносін, к.э.н., дацэнт Пашкевіч Вольга Аляксандраўна.
Инфармацыя аб мерапрыемстве даступная па спасылцы: https://soyuz.by/multimedi/fotofakt-v-minske-proshel-kruglyy-stol-v-ramkah-realizacii-proekta-soyuznogo-gosudarstva
 
                             
                            


 
          