Адборачны этап рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі»
 
		   
                                У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 30 студзеня 2023 г. прайшла выстава навукова-тэхнічных распрацовак і абарона аўтарскіх праектаў адборачнага этапу рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі». У конкурсе ўдзельнічала 38 праектаў.
У намінацыі “Лепшая бізнес-ідэя” праект “Мабільная ферма" прадставілі супрацоўнікі сектара фінансаў: заг. сектара А. М. Шарэнка, навуковыя супрацоўнікі К. Ю. Акуловіч і А. Д. Клюкін.
Праект рэалізуецца ў мэтах стварэння мабільнага дадатку”Мабільная ферма", прызначанага для аператыўнага кіравання жывёлагадоўчым комплексам (фермай), якое дазволіць праводзіць ўлік, сістэматызацыю і апрацоўку дадзеных па вырошчванні і гадоўлі буйной рагатай жывёлы, звязваць атрыманыя дадзеныя з бізнес-працэсамі, а таксама фарміраваць дынамічны бюджэт фермы і інтэгравацца з сістэмамі бухгалтарскага і кіраўніцкага ўліку.
 
                             
                            


 
          