Удзел супрацоўнікаў сектара фінансаў у выставе навуковых распрацоў «Моладзь. Адукацыя. Навука»
 
		   
                                У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка 27 студзеня 2023 г. прайшоў рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці, прысвечаны Дню беларускай навукі. У сходзе прыняў удзел дырэктар інстытута Піліпук Андрэй Уладзіміравіч.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі міністэрстваў, канцэрнаў, рэктары ВНУ, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, навуковай супольнасці Беларусі.
У рамках сходу на выставе прадставілі распрацоўку супрацоўнікі сектара фінансаў: Шарэнка А.М., загадчык сектара фінансаў, Акуловіч К.Ю. і Клюкін А.Д., навуковыя супрацоўнікі. Акрамя таго, зацікаўленых праінфармавалі аб навуковай дзейнасці і магчымасцях інстытута ў галіне эканомікі аграпрамысловага комплексу, а таксама аб перспектывах работы ў інстытуце і навучанні ў аспірантуры.
 
                             
                            


 
          