АГРАРНАЯ ЭКАНОМІКА, № 9, 2016
ЗМЕСТ
Эканоміка сельскай гаспадаркі
Сцяпан Палонік, Элеанора Харабрых, Ганна Літвінчук
Аб прагнозе развіцця аграхарчовага комплексу Беларусі. С. 2-11
Рэзюмэ: У артыкуле асветлены асноўныя тэндэнцыі развіцця аграхарчовага сектара Рэспублікі Беларусь, указана на яго залежнасць ад макраэканамічных рызык. Выдзелены ўзроўні іерархіі аналізу і прагназавання, а таксама ўласцівыя дадзеным працэсам метадалагічныя асаблівасці. Разгледжаны доўгатэрміновыя сцэнары развіцця аграпрамысловага комплексу краіны, які ажыццяўляецца зыходзячы з прынцыпаў зялёнай эканомікі.
Аксана Сухоцкая
Аб некаторых выніках рэалізацыі праграмы развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак грамадзян у Рэспубліцы Беларусь. С. 12-15
Рэзюмэ: Прадстаўлены задачы Праграмы развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак грамадзян у 2011-2015 гадах, падведзены вынікі яе рэалізацыі. Вызначаны некаторыя тэндэнцыі развіцця асабістых падсобных гаспадарак як асноўных структур, якія ажыццяўляюць дробнатаварную аграрную вытворчасць.
Іна Траццякова
Інвестыцыйная актыўнасць і эфектыўнасць інвестыцый з улікам структуры крыніц фінансавання ў сельскай гаспадарцы Беларусі. С. 16-21
Рэзюмэ: У артыкуле, паводле вынікаў аналізу інвестыцыйнай актыўнасці ў аграрным сектары эканомікі Беларусі, устаноўлена, што яе зніжэнне (у прыватнасці, у 2014 г.) абумоўлена не толькі макраэканамічнымі фактарамі (скарачэннем бюджэтных сродкаў і крэдытных рэсурсаў у крыніцах фінансавання інвестыцый), але і зменамі ў складзе ўласных крыніц інвестыцый, якія характарызаваліся зніжэннем прыбытку і павелічэннем натуральнай формы інвеставання.
Максім Маеўскі
Першаснае публічнае размяшчэнне акцый як эфектыўны інструмент механізму самаакупнасці прадпрыемстваў АПК. С. 22-27
Рэзюмэ: Разгледжаны пытанні першаснага публічнага размяшчэння акцый прадпрыемстваў АПК, а таксама патрабаванні да кампаній пры правядзенні IPO на Нью-Йоркскай фондавай біржы. Прыведзена структура арганізацыйных затрат пры размяшчэнні акцый у электроннай гандлёвай сістэме NASDAQ.
Праблемы галін аграпрамысловага комплексу
Андрэй Піліпук
Ацэнка патэнцыялу перапрацоўчых арганізацый АПК па выніках развіцця да 2015 года. С. 28-37
Рэзюмэ: У артыкуле дадзена ацэнка патэнцыялу і вынікаў дзейнасці перапрацоўчых прадпрыемстваў беларускага АПК у перыяд да 2015 г. Прадстаўлены асноўныя фактары развіцця айчынных структур харчовай прамысловасці, прапанаваны комплекс мер па рэалізацыі іх патэнцыялу ў доўгатэрміновай перспектыве..
Ірына Станкевіч
Методыка маніторынгу і ацэнкі ўстойлівага развіцця малакаперапрацоўчага прадпрыемства. С. 38-42
Рэзюмэ: Прадстаўлены вынікі даследавання тэарэтычных і метадычных аспектаў маніторынгу, а таксама працэсу ацэнкі ўстойлівасці развіцця і фінансавай дзейнасці малакаперапрацоўчага прадпрыемства. Мэтай адпаведных дзеянняў з'яўляецца дыягностыка стану дадзенай структуры па сістэме паказчыкаў, якія адпавядаюць спецыфіцы галіны. Навуковая навізна прапанаванай методыкі заключаецца ў магчымасці яе прымянення для даследавання дынамікі і эфектыўнасці выкарыстання патэнцыялу ўстойлівага развіцця малакаперапрацоўчага прадпрыемства, выбару мер для стымулявання згаданага працэсу, выпрацоўкі і ўкаранення адпаведнай стратэгіі, ацэнкі вынікаў яе рэалізацыі. Прапанаваная методыка можа выкарыстоўвацца кіраўніцтвам канкрэтнага малакаперапрацоўчага прадпрыемства, а таксама органамі дзяржаўнай улады.
Замежны вопыт
Людміла Скарапанава
Развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў сельскай гаспадарцы Рэспублікі Казахстан. С. 43-52
Рэзюмэ: У артыкуле прыведзены аналіз этапаў станаўлення і развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Казахстан. Разгледжаны нарматыўныя прававыя акты, прынятыя на пачатковым этапе ў рамках праграм, якія накіраваны на забеспячэнне раўнапраўнага ўзаемадзеяння дзяржаўнага і прыватнага сектараў эканомікі. Разгледжаны таксама дзяржаўная палітыка, накіраваная на падтрымку малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, інстытуты і асноўныя меры яго падтрымкі. Прыводзяцца эканамічныя паказчыкі, якія характарызуюць сферу малога прадпрымальніцтва ў гэтай рэспубліцы.
Алена Гаража
Кіраванне зямельным рынкам у розных краінах свету. С. 53-60
Рэзюмэ: У артыкуле разглядаецца кіраванне рынкам зямлі ў замежных краінах. Эфектыўнасць кіравання зямельнымі рэсурсамі забяспечвае развіццё зямельнага рынку і рыначнай інфраструктуры.