АГРАРНАЯ ЭКАНОМІКА, № 7, 2024
 
2024 – ГОД ЯКАСЦІ
 
Прывітальнае слова галоўнага рэдактара. С. 3
 
Алена МАРГУНОВА
Тэхнічныя рэгламенты і стандарты як аснова бяспекі і якасці айчыннага харчавання. С. 4–13
Адлюстраваны тэндэнцыі і кірункі развіцця тэхнічнага рэгулявання, стандартызацыі, пацверджання адпаведнасці, акрэдытацыі і кантролю (нагляду) у галіне бяспекі і якасці харчовай прадукцыі на рынку Рэспублікі Беларусь. Абазначаны асаблівасці і прыярытэты сучаснага этапу работ, якія праводзяцца па павышэнні якасці ў краіне і галінах.
 
Іван СМІЛЬГІНЬ
Роля Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні якасці і бяспекі айчыннай малочнай прадукцыі. С. 14–21
 
Аляксей МЕЛЯШЧЭНЯ, Наталля КАМАРОВА, Крысціна РАБАВА
Праблемы пры ідэнтыфікацыі сокавай прадукцыі і шляхі іх вырашэння. С. 22–29
Прааналізаваны падыходы ідэнтыфікацыі сокавай прадукцыі, абгрунтавана актуальнасць распрацоўкі сістэмы аўтэнтычнасці сокаў, у тым ліку з мэтай пацвярджэння адпаведнасці патрабаванням ТР МС 023/2011. Прадстаўлены вынікі даследаванняў аднаго з магчымых маркераў сапраўднасці сокаў – утрыманне ізатопа кіслароду 18О у водным складніку прадукта. Прапанаваны шляхі вырашэння ацэнкі аўтэнтычнасці сокаў, якія дазваляюць павысіць якасць і бяспеку сокавай прадукцыі.
 
Марыя КЛІМАВА
Павышэнне канкурэнтаздольнасці арганізацый малочнай прамысловасці Рэспублікі Беларусь у Год якасці. С. 30–42
Прадстаўлена ацэнка развіцця малочнай галіны Рэспублікі Беларусь, уключаючы параўнальны аналіз дасягнутых вынікаў з вядучымі сусветнымі вытворцамі і экспарцёрамі малочнай прадукцыі. Раскрыты задачы і прыярытэтныя напрамкі развіцця галіны ў рамках асноўных праграмных дакументаў. Адлюстраваны меры па павышэнні якасці малака, якое паступае на перапрацоўчыя прадпрыемствы краіны. Праведзена комплексная ацэнка новых напрамкаў вытворчасці малочнай прадукцыі ў кантэксце павышэння канкурэнтаздольнасці на ўнутраным і знешніх рынках.
 
Ірына ДАЛАКІШВІЛІ
Дзяржаўны санітарны нагляд у сістэме кантролю і кіравання якасцю і бяспекай харчовай прадукцыі. С. 43–49
Прааналізаваны вынікі дзяржаўнага санітарнага нагляду ў галіне ацэнкі адпаведнасці харчовай прадукцыі патрабаванням бяспекі, у тым ліку па асобных паказчыках. Адлюстравана дынаміка не дапушчанай да рэалізацыі і выключанай з абарачэння прадукцыі. Абазначаны асноўныя напрамкі сістэмы кіравання якасцю і бяспекай харчовай прадукцыі санітарна-эпідэміялагічнай службы краіны. Сістэматызаваны і раскрыты прыярытэтныя напрамкі стратэгічнага развіцця нацыянальнай сістэмы кантролю бяспекі харчовай прадукцыі.
 
Наталля КІРЭЕНКА, Ангеліна КОСАВА
Павышэнне якасці лагістычнага сэрвісу – важнейшы прыярытэт развіцця нацыянальнай эканомікі Рэспублікі Беларусь. С. 50–63
Прадстаўлены навуковыя вынікі даследавання па ацэнцы сучаснага стану і тэндэнцый развіцця лагістычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь ва ўмовах эканамічных выклікаў і санкцыйных абмежаванняў. Вызначана рэзультатыўнасць функцыянавання суб'ектаў нацыянальнага лагістычнага рынку на аснове аналізу ўзроўню іх абслугоўвання, асартыменту і якасці аказваемых імі паслуг. Распрацаваны комплекс дзейсных напрамкаў, якія прадугледжваюць павышэнне якасці лагістычнага сэрвісу як важнейшага прыярытэту развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь.
 
Алена СЦЯПАНАВА, Кацярына БЯСПАЛАВА, Уладзімір ЖУДРО
Мясная і малочная галіны: аб развіцці і перспектыўных прадуктах харчавання. С. 64–69
Прааналізаваны тэндэнцыі развіцця мясной і малочнай галін. Прыведзена інфармацыя аб сусветных тэндэнцыях у вытворчасці прадуктаў харчавання і напрамках удасканалення тэхпрацэсаў.
 
Кацярына ШЭГІДЗЕВІЧ, Таццяна ДЖАМІГА
Сістэмы менеджменту харчовых прадпрыемстваў на прыкладзе малакаперапрацоўчай галіны: аналіз і асаблівасці функцыянавання. С. 70–78
Прааналізаваны ўкараняемыя на харчовых прадпрыемствах віды сістэм менеджменту, якія садзейнічаюць забеспячэнню выпуску якаснай і бяспечнай прадукцыі. На прыкладзе малакаперапрацоўчай галіны вызначана ступень укаранення і сертыфікацыі сістэмы менеджменту якасці, сістэмы менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў на аснове аналізу небяспек і крытычных кантрольных пунктаў, сістэмы менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў. Даследаваны аспекты прымянення прадпрыемствамі патрабаванняў сістэмы "Халяль" пры пастаўках прадукцыі на рынкі ісламскіх дзяржаў.
 
Юлія ГУЗКОВА, Алена ДАВЫДАВА
Развіццё інстытута геаграфічных указанняў ў Рэспубліцы Беларусь. С. 79–85
Разгледжаны асноўныя міжнародныя і нацыянальныя заканадаўчыя акты, якія рэгулююць пытанні геаграфічных указанняў прадукцыі. Ва ўсім свеце інстытуты аховы геаграфічных указанняў і найменняў месцаў паходжання харчовай прадукцыі дазваляюць мінімізаваць нядобрасумленную канкурэнцыю, гарантаваць высокую якасць прадукцыі, яе заяўленыя ўласцівасці і абараняць інтарэсы спажыўца. Уклад геаграфічных указанняў у захаванне навакольнага асяроддзя, традыцыйных тэхналогій і культуры вытворчасці харчовай прадукцыі ацэньваецца вельмі высока.
 
Андрэй ПІЛІПУК, Пётр РАСТАРГУЕЎ, Ірына ПАШТОВАЯ
Ключавыя элементы айчыннай сістэмы кіравання якасцю сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі. С. 86–96
Прааналізаваны ключавыя элементы айчыннай практыкі кіравання якасцю сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі, а таксама ўзровень іх развіцця. Разгледжаны асаблівасці інструментарыя і тэндэнцыі фарміравання сучаснай сістэмы рэгулявання якасці прадукцыі АПК у Рэспубліцы Беларусь.