АГРАРНАЯ ЭКАНОМІКА, № 3, 2024
Эканоміка сельскай гаспадаркі
Святлана КАНДРАЦЕНКА, Надзея КАТКАВЕЦ
Напрамкі ўдасканалення механізма дзяржаўнага рэгулявання аграпрамысловай вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь у сучасных умовах. С. 3–22
Прадстаўлены вынікі аналізу тэндэнцый сусветнай аграрнай вытворчасці, якія вызначаюць значэнне і неабходнасць дзяржаўнага рэгулявання развіцця сельскай гаспадаркі на нацыянальным узроўні (пераадоленне наступстваў уплыву знешніх выклікаў харчовай і эканамічнай бяспекі краіны; з'яўленне новых гандлёвых бар'ераў; значэнне ўстойлівага развіцця АПК і сельскай гаспадаркі для сацыяльнага дабрабыту і захавання патэнцыялу занятасці сельскага насельніцтва ў аграрнай сферы; прыярытэтнае навукова-тэхнічнае развіццё АПК). Устаноўлена, што сельская гаспадарка Беларусі з'яўляецца адным з галоўных складальнікаў стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі. Абазначаны напрамкі ўдасканалення падыходаў дзяржаўнага рэгулявання і падтрымкі, якія прадугледжваюць: эканамічнае стымуляванне павышэння эфектыўнасці; рэгуляванне рынкаў харчавання, падтрымку экспартна арыентаваных галін; мэтавыя праграмы па прасоўванні прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю; справядлівае цэнаўтварэнне на сельскагаспадарчую прадукцыю і сродкі вытворчасці; развіццё рыначнай інфраструктуры; навуковае і інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці вытворцаў.
Анатоль ТАКУН, Аксана ГАРБАТОЎСКАЯ
Аптымізацыя кіравання гаспадарчымі таварыствамі АПК з дзяржаўнай доляй уласнасці. С. 23–32
На аснове сучаснага складу і структуры арганізацый АПК Рэспублікі Беларусь выяўлена дынаміка змянення долі дзяржавы ў статутных фондах сельскагаспадарчых, а таксама прамысловых і абслугоўваючых гаспадарчых таварыстваў; даследаваны асаблівасці нарматыўна-прававога рэгулявання кіравання гаспадарчымі таварыствамі АПК з дзяржаўнай доляй уласнасці; прапанаваны схема арганізацыйнага механізму кіравання імі і напрамкі ўдасканалення ацэнкі рэзультатыўнасці дзейнасці прадстаўнікоў дзяржавы ў кіруючых структурах гаспадарчых таварыстваў.
Святлана МАКРАК, Ірына КАХНОВІЧ
Метадалагічныя падыходы па фарміраванні сістэмы вядзення эфектыўнай аграрнай вытворчасці на рэгіянальным узроўні. С. 33–44
Выдзелены напрамкі і фактары, якія забяспечваюць эфектыўнасць рэгіянальнага планавання ў аграрнай вытворчасці. Абгрунтаваны механізм планавання развіцця сельскай гаспадаркі ў мэтах узмацнення ўзаемадзеяння прадпрыемстваў рэгіёна. Распрацавана мадэль дасягнення паказчыкаў развіцця АПК рэгіёнаў у кантэксце павышэння эканамічнай эфектыўнасці вытворчасці сельскагаспадарчай сыравіны і харчавання. Яе навуковая навізна заключаецца ва ўстанаўленні асаблівых узаемаадносін суб'ектаў розных узроўняў кіравання і гаспадарання на падставе комплексу інструментаў (інфармацыйнае і метадычнае забеспячэнне, аналіз, маніторынг паказчыкаў, кантроль, рэгуляванне), што дае магчымасць аператыўна ўзгадняць і карэкціраваць кароткатэрміновыя планы развіцця рэгіёну з улікам прыярытэтнасці вырашэння яго праблем сістэмнага і адзінкавага характару.
Наталля ЕРМАЛІНСКАЯ
Эвалюцыя айчыннай тэорыі кааперацыі ва ўмовах паэтапнага развіцця аграрнай галіны Беларусі. С. 45–59
Прадстаўлены вынікі даследавання гістарыяграфіі кааператыўных ідэй у кантэксце развіцця аграрнай галіны Беларусі. Вылучаны этапы эвалюцыі айчыннай тэорыі кааперацыі, вызначаны найбольш значныя акадэмічныя падыходы і сфарміраваныя імі навуковыя палажэнні. Устаноўлены гістарычныя моманты змены навуковых парадыгмаў даследавання з'явы кааперацыі, дадзена характарыстыка і прааналізаваны элементы іх генетычнай дынамікі.
Уладзімір ЖУРАЎЛЁЎ
Цыфравізацыі сельскай гаспадаркі ў Рэспубліцы Беларусь: тэхналагічныя рашэнні для развіцця. С. 60–70
Рэспубліка Беларусь, імкнучыся да сучасных тэхналогій, актыўна ўкараняе інавацыі ў аграрны сектар. Адной з галоўных пераваг цыфравізацыі сельскай гаспадаркі з'яўляецца магчымасць павысіць эфектыўнасць вытворчасці і палепшыць якасць прадукцыі. Дзякуючы выкарыстанню сучасных інфармацыйных тэхналогій агравытворцы могуць кіраваць усімі аспектамі дзейнасці сваёй гаспадаркі: ад планавання пасеваў і да ўборкі і ўмоў захоўвання ўраджаю. Гэта дае магчымасць больш дакладна размяркоўваць рэсурсы, павышаць ураджайнасць, а таксама скарачаць страты і пазбягаць магчымых рызык.
Іна ТРАЦЦЯКОВА
Інвестыцыйнае забеспячэнне ўстойлівага развіцця аграрнай галіны. С. 71–84
Разгледжаны асноўныя метады і крыніцы інвесціравання аграрных суб'ектаў гаспадарання Беларусі. Прапанаваны алгарытм фарміравання інвестыцыйных рэсурсаў сельскагаспадарчых арганізацый, на падставе якога распрацавана мадэль інвестыцыйнага забеспячэння ўстойлівага развіцця доследных суб'ектаў гаспадарання, якая фарміруецца ў рамках дзяржаўнай палітыкі развіцця аграрнай галіны з улікам інтарэсаў іншых суб'ектаў інвестыцыйнай сферы.
Праблемы галін аграпрамысловага комплексу
Фадзей СУБАЧ, Аляксандр ШАРЭНКА, Ягор ЖУКОЎСКІ
Перспектывы стварэння канверсійна-кластарнага высокатэхналагічнага напрамку эканомікі па вытворчасці прадукцыі падвойнага прызначэння і дыверсіфікацыі тэхналогій для АПК. С. 85–96
Разгледжаны навукова-практычныя аспекты стварэння канверсійна-кластарнага высокатэхналагічнага напрамку эканомікі для ацэнкі патэнцыялу выкарыстання прадукцыі ваеннай прамысловасці ў АПК, распрацоўкі двайных тэхналогій, а таксама падыходаў і механізмаў па іх укараненню. Даследаванне заснавана на прынцыпе ўсебаковай рэалізацыі патэнцыялу лічбавых і высокіх тэхналогій, што ствараюцца ваенна-прамысловым комплексам і іншымі сферамі эканомікі, для эфектыўнага прымянення ў агравытворчасці. Канверсія дазваляе значна зменшыць выдаткі і часавы лаг на ўкараненне ўжо распрацаваных у іншых галінах прыкладных рашэнняў.