
Нарадзіўся ў 1902 г. у с. Турын Ігуменскага павета Мінскай губерні.
Пад яго кіраўніцтвам арганізаваны Беларускі навукова-даследчы інстытут эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ў 1956 г.
Ім падрыхтаваны і выдадзены шэраг навуковых прац па эканамічнай эфектыўнасці меліярацыі балот і забалочаных зямель, сабекошту сельскагаспадарчай прадукцыі. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны ўказанні па навукова абгрунтаваным вядзенні сельскай гаспадаркі з улікам глебава-кліматычных умоў рэгіёнаў, пытанні аднаўлення і развіцця сельскай гаспадаркі, спецыялізацыі, удасканалення арганізацыі вытворчасці, узбуйнення вытворчых структур, укаранення гаспадарчага разліку, дадатковай аплаты працы ў калгасах і саўгасах краіны.
Аўтар больш за 100 навуковых прац, з іх 6 манаграфій.
Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана 5 кандыдатаў эканамічных навук.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Знак Пашаны, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР і шматлікімі медалямі.