Гайдукоў Емяльян Малахавіч
Гайдукоў Емяльян Малахавіч
Е. М. Гайдукоў нарадзіўся 20 жніўня 1915 г.у в. Нежкава Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Адукацыя вышэйшая. Кандыдат эканамічных навук. Воінскае званне – палкоўнік дзяржбяспекі. У 1954– 1957 гг. працаваў дырэктарам Рагаткоўскай МТС Казлоўшчынскага раёна Гродзенскай вобласці. З 1957 г. – старшы навуковы супрацоўнік БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі. Вядомы спецыяліст у галіне даследаванняў прадукцыйнасці працы ў сельскагаспадарчай вытворчасці.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. За баявыя і працоўныя заслугі ўзнагароджаны дзесяццю ўрадавымі ўзнагародамі.