Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае да публікацыі ў зборніку творчых работ “Сэрцам адданыя роднай зямлі…”

Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае да публікацыі ў зборніку творчых работ “Сэрцам адданыя роднай зямлі…”

Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае да публікацыі ў зборніку творчых работ “Сэрцам адданыя роднай зямлі…” сваіх карыстальнікаў і іншых прадстаўнікоў аграрнай галіны з розных сфер – навукі, адукацыі, вытворчасці.
Тэма першага выпуску зборніка прымеркавана да Года гістарычнай памяці.
У работах, якія падаюцца да апублікавання ў зборніку, прадугледжваецца творчае раскрыццё наступных тэматычных накірункаў:
- “У сівой даўніне, дзе губляецца летапіс часу…” (шматвяковае развіццё сельскай гаспадаркі на беларускіх землях і значныя падзеі аграрнай гісторыі);
- “Зямля мая, ты – кніга непрачытаная…” (прыродныя ўмовы Беларусі як крыніца сельскагаспадарчай дзейнасці);
- Роднае слова роднай зямлі (сельская гаспадарка ў беларускай мове, культуры, навуцы і мастацтве);
- Славутыя імёны Бацькаўшчыны (выбітныя асобы аграрнай галіны Беларусі);
- “Здабыткі гэта нашай працы…” (селянская праца і вядзенне работ на роднай зямлі);
- “Для радасці ўрачыстай на зямлі...” (побыт, традыцыі і каштоўнасці беларускага народа, звязаныя з сельскагаспадарчай дзейнасцю).
Да публікацыі ў зборніку прымаюцца работы ўласнага сачынення, выкананыя ў розных літаратурных жанрах (апавяданні, навэлы, нарысы, эсэ, казкі, байкі, вершы, паэмы, оды, песні і інш.), а таксама лічбавыя копіі ўласных жывапісных і графічных работ, аўтарскія фатаграфіі.
Адзін удзельнік можа быць аўтарам не больш чым 2-х творчых работ.
Публікацыя ў зборніку творчых работ бясплатная.

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ

Для публікацыі ў зборніку творчых работ неабходна да 01 верасня 2022 г. прайсці рэгістрацыю і даслаць творчую работу па электроннай пошце: b-amelchanka@belal.by.
Пры рэгістрацыі ўказваюцца:
- звесткі пра аўтара: прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам); вучоная ступень і званне (пры наяўнасці); назва (цалкам) і адрас арганізацыі, якую прадстаўляе аўтар, пасада; кантактны тэлефон; е-mail; плануемы ўдзел/няўдзел у творчай сустрэчы;
- звесткі аб прадстаўленай рабоце на беларускай, рускай і англійскай мовах: прозвішча і ініцыялы аўтара або творчы псеўданім; назва работы; жанр літаратурнага твора, від і тэхніка твора выяўленчага мастацтва; дата стварэння работы (пажадана).
Пры падачы творчых работ неабходна выканаць наступныя патрабаванні:
- матэрыялы прадстаўляюцца ў электронным выглядзе па электроннай пошце: b-amelchanka@belal.by;
- усе работы, якія падаюцца да публікацыі, павінны мець аўтара (суаўтараў) і назву;
- мова літаратурных твораў – любая; аб’ём тэксту – не больш за 40 тыс. знакаў (з прабеламі);
- тэкст работ афармляецца ў рэдактары Microsoft Word: арыентацыя аркуша – кніжная, фармат А4, усе палі – 20 мм, шрыфт Times New Roman (Times New Roman Cyrillic) у звычайным напісанні, кегль – 14 пт, міжрадковы інтэрвал – паўтарачны; выраўноўванне асноўнага тэксту па шырыні старонкі, прозвішчаў і ініцыялаў аўтараў, назваў работ, найменняў арганізацый – па цэнтры; старонкі не нумаруюцца;
- лічбавыя копіі жывапісных і графічных работ, фатаграфіі прадстаўляюцца асобнымі файламі ў фарматах jpg, png або bmp з распазнаваннем не менш за 300 dpi. Суправаджальная інфармацыя да работы (аўтар, назва і інш.) прыводзіцца ў асобным тэкставым файле ў фармаце дакумента Microsoft Word (мае пашырэнне doc, docx, rtf).
Укладальнік пакідае за сабой права адбору дасланых матэрыялаў і вынясення рашэння аб прыняцці работы да публікацыі ў зборніку творчых работ.

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ЗБОРНІКА

Зборнік будзе выдадзены ў 4-м квартале 2022 г.
Плануецца правядзенне прэзентацыі зборніка “Сэрцам адданыя роднай зямлі…” у фармаце творчай сустрэчы аўтараў.
Дата правядзення творчай сустрэчы будзе прымеркавана да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Беларусі, які адзначаецца ў трэцюю нядзелю лістапада.
Месца правядзення творчай сустрэчы: Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Казінца, д. 86, корп. 2, 220108, г. Мінск, Беларусь).

КАНТАКТЫ:

Бабарыка-Амельчанка Вераніка Барысаўна, загадчык аддзела даследчай
і навукова-метадычнай дзейнасці
тэл. +375 17 379-11-70
b-amelchanka@belal.by
Каракулька Юлія Алегаўна,
вучоны сакратар
тэл. +375 17 379-00-46
тэл./факс +375 17 379-55-00
secretary@belal.by
Бабарыка Дзмітрый Пятровіч,
намеснік дырэктара
па навуковай работе
тел. +375 17 379-15-70
babariko@belal.by