Яфрэменка Васіль Уладзіміравіч
Яфрэменка Васіль Уладзіміравіч

Нарадзіўся 13 красавіка 1925 г. у в. Доўгі Лог Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Адукацыя вышэйшая, доктар эканамічных навук, прафесар. У 1955 г. скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, працаваў аграномам Слонімскай МТС (1955–1957 гг.), дырэктарам саўгаса «Пераможца» Слонімскага раёна (1957–1960 гг.), другім сакратаром Шчучынскага РК КПБ (1960–1962 гг.), начальнікам Свіслацкага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення Гродзенскай вобласці (1962–1963 гг.), дырэктарам саўгаса «Рачковічы» Слуцкага раёна (1964–1967 гг.), намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення саўгасаў Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (1967–1970 гг.), начальнікам галоўнага ўпраўлення саўгасаў МСГ БССР (1970–1972 гг.), галоўным вучоным сакратаром Заходняга аддзялення ВАСГНІЛ (1972–1975 гг.). На працягу 20 гадоў В. У. Яфрэменка працаваў у БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі на пасадзе навуковага супрацоўніка, загадчыка аддзела.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Двойчы быў паранены. За баявыя і працоўныя заслугі ўзнагароджаны дванаццаццю ўрадавымі ўзнагародамі, у тым ліку трыма ордэнамі.