АПК Беларусі: найноўшыя выклікі рэгіянальнай і міжнароднай інтэграцыі
АПК Беларусі: найноўшыя выклікі рэгіянальнай і міжнароднай інтэграцыі
УДК 631.145(476)
АПК Беларусі: найноўшыя выклікі рэгіянальнай і міжнароднай інтэграцыі: матэрыялы X Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Мінск, 4-5 верасня 2014 г. / пад рэд. У.Р. Гусакова. – Мінск: «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі», 2015.– 303 с. – ISBN 978-985-6972-42-6.
4-5 верасня 2014 г. у Мінску прайшла X Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «АПК Беларусі: найноўшыя выклікі рэгіянальнай і міжнароднай інтэграцыі». У якасці ініцыятараў яе правядзення выступілі Аддзяленне аграрных навук НАН Беларусі і «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі» (на базе якога адбылася сустрэча вучоных).
У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Еўразійскай эканамічнай камісіі, Расійскай акадэміі навук, Украінскай акадэміі аграрных навук, Казахскай акадэміі сельскагаспадарчых навук, навукова-даследчых арганізацый Літвы, Латвіі, Малдовы, Польшчы, Германіі, а таксама супрацоўнікі айчынных навуковых устаноў і устаноў адукацыі.
У зборнік уключаны даклады і паведамленні як прагучалыя на канферэнцыі, так і фіксаваныя.
Матэрыялы публікуюцца ў аўтарскай рэдакцыі.
Пад рэдакцыяй акадэміка У. Р. Гусакова.