Павышэнне эфектыўнасці буйнатаварнай вытворчасці і прадпрымальніцтва ў новых умовах гаспадарання: матэрыялы XIV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 65-годдзю Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі
Павышэнне эфектыўнасці буйнатаварнай вытворчасці і прадпрымальніцтва ў новых умовах гаспадарання: матэрыялы XIV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 65-годдзю Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі

УДК 631.115+338.366
Павышэнне эфектыўнасці буйнатаварнай вытворчасці і прадпрымальніцтва ў новых умовах гаспадарання: матэрыялы XIV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 65-годдзю Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі, Мінск, 14–15 кастрычніка 2021 г. / пад рэд. У. Р. Гусакова. – Мінск : Інстытут сістэмных даследванняў у АПК НАН Беларусі, 2022. – 265 с. – ISBN 978-985-7149-77-3.
14–15 кастрычніка 2021 г. у Мінску прайшла XIV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Павышэнне эфектыўнасці буйнатаварнай вытворчасці і прадпрымальніцтва ў новых умовах гаспадарання», прысвечаная 65-годдзю Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі. У якасці ініцыятараў яе правядзення выступілі Аддзяленне аграрных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі (на базе якога адбылася сустрэча вучоных).
У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі навукова-даследчых арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі, Акадэміі сельскагаспадарчых навук Рэспублікі Казахстан, Украінскай акадэміі аграрных навук, Польшчы, Малдовы, а таксама вышэйшых навучальных устаноў і іншых арганізацый і ведамстваў рэспублікі.
У зборнік уключаны даклады і паведамленні як прагучалыя на канферэнцыі, так і фіксаваныя.