Выйшаў трэці нумар навуковага і вытворча-практычнага часопіса "Аграрная эканоміка"
На старонках выдання прадстаўлена канцэпцыя тэхналагічнай незалежнасці АПК на аснове мадэлі стымулявання лакальнага імпартазамяшчальнага экспарту, якая забяспечвае вытворчасць прадукцыі з высокімі канкурэнтнымі пазіцыямі, арыентацыю на экспарт і развіццё тыражных тэхналогій у галіне.
Прапанавана комплексная арганізацыйна-эканамічная мадэль устойлівага развіцця буйнатаварнай сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, арыентаваная на інтэнсіўны шлях развіцця галіны на аснове ацэнкі залежнасці прадуктыўнасці ад узроўню пераменных затрат.
Прыведзены вынікі даследавання колькасці і якасці затрат працоўнага часу ў сельскагаспадарчых арганізацыях Рэспублікі Беларусь і іх уплыву на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі.
Матэрыялы раздзела "Праблемы галін аграпрамысловага комплексу" прысвечаны вывучэнню пытанняў арганізацыі эфектыўнага маніторынгу, кантролю і прагназавання дзейнасці на малочных жывёлагадоўчых комплексах з улікам цыфравізацыі аграрнага бізнесу, а таксама ключавым напрамкам інавацыйнага развіцця прамысловай кормавытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь.
