18. Харчовая бяспека Рэспублікі Беларусь. Маніторынг-2010: у кантэксце глабальных праблем
18. Харчовая бяспека Рэспублікі Беларусь. Маніторынг-2010: у кантэксце глабальных праблем
УДК 338.439.053(476)
ББК 65.9(2)32
П78
Аўтары: З. М. Ільіна, У. Р. Гусакоў, В. І. Бельскі, А. С. Скакун, Г. А. Баран, Л. Т. Ёнчык, Л. А. Лабанава, В. У. Свістун, А. Ю. Смеян, Я. М. Брэчка, С. У. Помазаў, В. І. Дзегцярэвіч, П. А. Лапо, В. І. Шышко.
У рабоце даследаваны тэндэнцыі, заканамернасці і праблемы развіцця сусветнай харчовай сістэмы і іх уплыў на нацыянальную аграхарчовую сферу. Праведзены аналіз важнейшых аспектаў збалансаванасці сусветных прадуктовых рынкаў і іх беларускага сегмента, дадзены прапановы па павышэнні іх устойлівасці.
У адпаведнасці з методыкай, крытэрыямі і паказчыкамі Канцэпцыі нацыянальнай харчовай бяспекі, адобранай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 сакавіка 2004 г. № 252, на аснове даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, а таксама Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, у кантэксце сусветных праблем вызначаны ўзроўні бяспекі і незалежнасці ў сферы харчавання, уключаючы рэгіянальны аспект, фізічная і эканамічная даступнасць харчавання насельніцтву з улікам якасці жыцця, выяўлены патэнцыйныя пагрозы, абгрунтаваны меры і механізмы іх прадухілення. Вызначаны тэндэнцыі фарміравання і функцыянавання ўнутранага харчовага рынку, абгрунтаваны прагноз і перспектывы яго ўстойлівага развіцця.
Прызначана для кіраўнікоў і спецыялістаў органаў кіравання, навуковых і кіруючых работнікаў, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў.