4. Разважанні пра вёску, лёсы сялянства і прадпрымальніцтва, перспектывы развіцця беларускай сельскай гаспадаркі
4. Разважанні пра вёску, лёсы сялянства і прадпрымальніцтва, перспектывы развіцця беларускай сельскай гаспадаркі
УДК 631Развіццё беларускага аграрнага сектара прадстаўлена ў трох састаўляючых частках разгляду сутнасці і асаблівасцяў вёскі і сельскіх жыхароў, гісторыі і наступстваў масавых пераўтварэнняў сельскага ўкладу на прынцыпах калектывізацыі і абагульвання маёмасці, а таксама перспектыў сучаснай дынамікі ў сферы АПК. Асаблівую цікавасць выклікае другая частка трылогіі, дзе аб'ектыўна, без рэтушы, зроблена спроба паказаць драматычны шлях беларускага сялянства ў ходзе масавых эксперыментаў па гвалтоўнай ліквідацыі дробнага прыватнаўласніцкага ўкладу і адміністрацыйнаму насаджэнню буйных таварных абязлічаных гаспадарак, у выніку чаго былі практычна страчаны такія жыццёва неабходныя якасці сялян, як прадпрымальніцтва, асабістая зацікаўленасць у прадукцыйнай працы, прамая адказнасць за вынікі і інш.
Для масавага чытача, які цікавіцца гісторыяй і перспектывамі развіцця беларускай сельскай гаспадаркі.