11. Аптымізацыя імпартных паставак сельскагаспадарчай прадукцыі і гатовых прадуктаў харчавання на ўнутраны беларускі рынак. Метадычныя рэкамендацыі
11. Аптымізацыя імпартных паставак сельскагаспадарчай прадукцыі і гатовых прадуктаў харчавання на ўнутраны беларускі рынак. Метадычныя рэкамендацыі
УДК 339.562:63-021.66:338.439.5(476)Матэрыял разгледжаны і адобраны на пасяджэнні вучонага савета Рэспубліканскага навуковага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” і рэкамендаваны да апублікавання (пратакол № 32 ад 22 лістапада 2010 г.).
Аўтары: У. Р. Гусакоў, З. М. Ільіна, В. І. Бельскі, Г. А. Баран, Л. Т. Ёнчык, Л. А. Лабанава, В. В. Свістун, А. Ю. Смяян, В. І. Дзегцярэвіч.
Рэцэнзенты: доктар эканамічных навук, прафесар А. П. Шпак, кандыдат эканамічных навук, дацэнт І. А. Мяжуева, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Н. У. Кірэенка.
Прадстаўлены вынікі даследаванняў тэорыі, метадалогіі і практыкі аптымізацыі імпартных паставак сельскагаспадарчай прадукцыі і гатовых прадуктаў харчавання на ўнутраны беларускі рынак, выкананыя ў сектары харчовай бяспекі. Пытанні, якія складаюць змест метадычных рэкамендацый, уключаюць праблемы развіцця сельскай гаспадаркі і задачы па іх вырашэнні, тэарэтычныя і метадычныя асновы забеспячэння харчовай бяспекі з улікам замяшчэння імпартных паставак, напрамкі ўдасканалення знешняга гандлю харчаваннем і сыравінай у разрэзе галін.
Праца змяшчае напрамкі ўдасканалення форм, метадаў і механізмаў замяшчэння імпарту аграрнай прадукцыі на ўнутраны рынак.
Тэарэтыка-метадалагічныя і практычныя аспекты метадычных рэкамендацый могуць быць выкарыстаны ў навуковай рабоце, прафесійнай дзейнасці кіраўнікоў і спецыялістаў аграпрамысловай вытворчасці і збыту, а таксама ў навучальным працэсе.