8. Метадычныя рэкамендацыі па павышэнні эфектыўнасці асноўных галін сельскай гаспадаркі на 2011–2015 гады
8. Метадычныя рэкамендацыі па павышэнні эфектыўнасці асноўных галін сельскай гаспадаркі на 2011–2015 гады
УДК 631.1Матэрыял разгледжаны і адобраны на пасяджэнні вучонага савета Рэспубліканскага навуковага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” і рэкамендаваны да апублікавання (пратакол № 30 ад 15 лістапада 2010 г.).
Аўтары: А. В. Гарбатоўскі, А. П. Святагор, А. М. Гарбатоўская, В. В. Шварацкі.
Рэцэнзенты: кандыдат эканамічных навук А. П. Такун, кандыдат эканамічных навук А. М. Цяцёркіна.
Прааналізаваны ўзроўні інтэнсіфікацыі і эфектыўнасць галін раслінаводства і жывёлагадоўлі па буйнатаварным сектары рэспублікі і абласцей у дынаміцы за 2000–2009 гг. На базе сукупнасці гаспадарак раскрыты прычыны стратнасці галін, абгрунтаваны меры і сродкі павышэння эфектыўнасці вытворчасці прадукцыі.
На перыяд 2011–2015 гг. вызначаны параметры вытворчасці збожжа, цукровых буракоў, ільновалакна, кармоў, малака, мяса БРЖ і свіней, патрэбнасць у важнейшых матэрыяльна-тэхнічных рэсурсах, накіраваных на павышэнне інтэнсіфікацыі і эфектыўнасці развіцця галін, разлічаны гранічныя ўзроўні сабекошту і закупачных цэн, якія забяспечваюць акупнасць затрат.
Прызначаны для спецыялістаў і кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый, органаў кіравання аграпрамысловым комплексам, навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў навучальных устаноў аграрнага профілю.