1. Тэхналогія перадпасяўной апрацоўкі насення рапсу на аснове выкарыстання мікрахвалевай энергіі
1. Тэхналогія перадпасяўной апрацоўкі насення рапсу на аснове выкарыстання мікрахвалевай энергіі
УДК 633.853.494:631.53:577.3Матэрыял разгледжаны і адобраны на пасяджэнні вучонага савета Рэспубліканскага навуковага унітарнага прадпрыемства "Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" і рэкамендаваны да апублікавання (пратакол № 21 ад 26.10. 2010 г.).
Аўтары: Г. М. Войнаў, А. А. Галавач, В. А. Карповіч, Г. І. Валынец.
Рэцэнзент: кандыдат эканамічных навук, дацэнт А. І. Дзэраза.
Тэхналогія перадпасяўной апрацоўкі насення рапсу на аснове выкарыстання мікрахвалевай энергіі распрацавана дзякуючы сучасным даследаванням у галіне біяфізічнага ўздзеяння на насенне. Гэта дало магчымасць прапанаваць для ўкаранення ў практыку сельскагаспадарчай вытворчасці нізкаінтэнсіўную мікрахвалевую стымуляцыю насення, якая садзейнічае інтэнсіфікацыі вытворчасці рапсу, зніжэнню матэрыяльна-грашовых затрат на адзінку прадукцыі. Прадстаўлена канструкцыя доследнага ўзору мікрахвалевага модуля і апісана работа яго блокаў і прылад. Прыведзены вынікі ўплыву мікрахвалевай стымуляцыі насення на ўраджайнасць і якасць алейнага семя азімага і яравога рапсу. Разлічана эканамічная эфектыўнасць.
Прызначана для органаў кіравання АПК, кіраўнікоў і спецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый, навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў.