Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

16. Кааперацыя і канкурэнцыя

16. Кааперацыя і канкурэнцыя

УДК 334+339.137

Вараб'ёў, І. П. Кааперацыя і канкурэнцыя / І. П. Вараб'ёў, А. І. Сідарава, Т. І. Ленская. – Мінск : Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі, 2012. – 267 с.

Матэрыял разгледжаны і адобраны на пасяджэнні вучонага савета Рэспубліканскага навуковага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі» і рэкамендаваны да апублікавання (пратакол № 5 ад 13 сакавіка 2012 г.).

Манаграфія ўяўляе цэласную сістэму тэарэтычных і практычных падыходаў да вырашэння праблем, якія маюць месца ў аграпрамысловым (АПК) і лесапрамысловым (ЛПК) комплексах. Выбар АПК і ЛПК ў якасці асноўных аб'ектаў даследавання абумоўлены агульным базісам іх функцыянавання, у ролі якога выступае зямля. Законы праяўлення і выкарыстання зямлі як галоўнага сродка вытворчасці ў АПК і ЛПК аднолькавыя.

У вырашэнні арганізацыйных, эканамічных, тэхніка-тэхналагічных, экалагічных і іншых праблем, якія маюць месца ў АПК і ЛПК на дадзеным этапе развіцця, важная роля адводзіцца кааперацыі і канкурэнцыі. У працы на падставе вынікаў шматгадовых даследаванняў аўтарамі абгрунтаваны шляхі павышэння эфектыўнасці функцыянавання АПК і ЛПК на аснове рацыянальнага выкарыстання эканамічных катэгорый «кааперацыя» і «канкурэнцыя».

Вынікі дадзенага даследавання будуць карысныя для практычных работнікаў усіх узроўняў, навуковых работнікаў, выкладчыкаў навучальных устаноў, а таксама ўсіх зацікаўленых у вырашэнні гэтай праблемы.

Рэцэнзенты: доктар эканамічных навук, прафесар А. С. Сайганаў (Дзяржаўнае прадпрыемства «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі»); доктар эканамічных навук, прафесар С. С. Палонік (УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт»).