15. Навуковыя прынцыпы рэгулявання развіцця АПК: прапановы і механізмы рэалізацыі 2013
15. Навуковыя прынцыпы рэгулявання развіцця АПК: прапановы і механізмы рэалізацыі 2013
УДК 338.436.33(476)
Рэдакцыйная калегія: У. Р. Гусакоў (галоўны рэдактар), А. П. Шпак (нам. галоўнага рэдактара), З. М. Ільіна, А. С. Сайганаў, М. М. Антоненка, М. А. Бычкоў, П. У. Растаргуеў, М. І. Салаўцоў, Ю. М. Селюкоў, Т. Л. Саўчанка.
У 2012 г. у рамках Дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы “Аграпрамкомплекс – устойлівае развіццё” Рэспубліканскім навуковым унітарным прадпрыемствам «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» праводзіліся навуковыя даследаванні па раздзеле “Эканоміка і арганізацыя АПК”. Распрацоўваліся перспектыўныя асновы арганізацыйна-эканамічнага механізму ўстойлівага і дынамічнага развіцця аграпрамысловага комплексу ў новых умовах гаспадарання. Распрацоўкі абмеркаваны і адобраны вучоным саветам Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі, дакладваліся на нарадах, навукова-практычных канферэнцыях, семінарах па праблемах АПК.
Аснову распрацовак склалі эканамічныя рэкамендацыі, мадэлі, метадычныя ўказанні і прапановы, галоўная мэта якіх павышэнне эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці і галін АПК.
У гэтым выданні выкладзены ў кароткай форме вынікі праведзеных навуковых даследаванняў.
Прызначана для спецыялістаў органаў кіравання АПК, навуковых супрацоўнікаў, аспірантаў, выкладчыкаў і студэнтаў аграэканамічных спецыяльнасцяў.