9. Асноўныя напрамкі перспектыўнага эканамічнага развіцця аграпрамысловага комплексу Беларусі
9. Асноўныя напрамкі перспектыўнага эканамічнага развіцця аграпрамысловага комплексу Беларусі
УДК 338.43(76)
Матэрыял разгледжаны і адобраны на пасяджэнні вучонага савета Рэспубліканскага навуковага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (пратакол № 6 ад 22 красавіка 2016 г.).
Рэцэнзенты: доктар эканамічных навук, прафесар, П. В. Ляшчылоўскі, доктар эканамічных навук, прафесар А. В. Мікуліч.
Абагульнены асноўныя праблемы, якія перашкаджаюць далейшаму павышэнню эфектыўнасці развіцця аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь; вызначаны мэты, задачы і крытэрыі эфектыўнасці перспектыўнага развіцця нацыянальнага АПК; выяўлены асноўныя рызыкі аграпрамысловай вытворчасці і інструменты іх мінімізацыі. Распрацаваны прапановы ў кантэксце комплексу мер, неабходных для развіцця ключавых галін АПК раслінаводства, жывёлагадоўлі, перапрацоўчай прамысловасці. Вызначаны асноўныя напрамкі перспектыўнага эканамічнага развіцця аграпрамысловага комплексу Беларусі на перыяд да 2020 г.
Прызначана для спецыялістаў арганізацый і прадпрыемстваў АПК, органаў дзяржаўнага кіравання, навуковых работнікаў.