1. Умацаванне нацыянальнага патэнцыялу ў сферы прасоўвання жаночага прадпрымальніцтва ў сельскай мясцовасці на аснове вывучэння замежнага вопыту
1. Умацаванне нацыянальнага патэнцыялу ў сферы прасоўвання жаночага прадпрымальніцтва ў сельскай мясцовасці на аснове вывучэння замежнага вопыту
УДК 338.366-055.2:63
Рэцэнзенты: член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, дацэнт Міжкафедральнага цэнтра кафедры ЮНЕСКА па прыродазнаўчанавуковай адукацыі БДУ, кандыдат тэхнічных навук М. М. Рыбянец, намеснік дэкана факультэта міжнародных эканамічных адносін БДЭУ, дацэнт Л. М. Маркусенка.
Прадстаўлены матэрыялы семінара “Умацаванне нацыянальнага патэнцыялу ў сферы прасоўвання жаночага прадпрымальніцтва ў сельскай мясцовасці на аснове вывучэння замежнага вопыту” (праект № 7290115044 BYE, які фінансуецца ЮНЕСКА ў рамках праграмы ўдзелу на 2014–2015 гг.), удзельнікі якога акцэнтавалі важнасць аспектаў адукацыі, навукі і культуры ў сучасным грамадстве.
Практычная рэалізацыя выкладзенага матэрыялу дазволіць пашырыць магчымасці вырашэння праблем сельскіх рэгіёнаў у сферы занятасці, дзелавой актыўнасці і фарміравання даходаў сельскіх жыхароў, а таксама павысіць узровень сацыяльнай значнасці і прэстыжнасці пражывання ў сельскіх рэгіёнах.
Прызначана для органаў мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, работнікаў навуковых і адукацыйных устаноў, прадстаўнікоў бізнесу, асоб, якія жадаюць заняцца прадпрымальніцкай дзейнасцю, беспрацоўных.