16. Устойлівасць развіцця харчовага рынку Рэспублікі Беларусь: тэорыя і метадалогія
16. Устойлівасць развіцця харчовага рынку Рэспублікі Беларусь: тэорыя і метадалогія

Лагодзіч, Л. В. Устойлівасць развіцця харчовага рынку Рэспублікі Беларусь: тэорыя і метадалогія / Л. В. Лагодзіч ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі. – Мінск: Беларуская навука, 2015. – 256 с.
ISBN 978-985-08-1900-0.
Рэцэнзенты: доктар эканамічных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі У. Р. Гусакоў, доктар эканамічных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі П. Г. Нікіценка.
У манаграфіі выкладзены тэарэтычныя асновы і метадалагічныя аспекты ўстойлівасці развіцця харчовага рынку Рэспублікі Беларусь. Тэарэтычныя асновы фарміравання і развіцця харчовага рынку грунтуюцца на даследаванні прац навукоўцаў-эканамістаў мінулага і сучаснасці. Тэарэтычныя асновы ўстойлівага развіцця нацыянальнага харчовага рынку ўключаюць канцэпцыю ўстойлівага развіцця; тэарэтычныя асновы менеджменту харчавання; канцэпцыю фарміравання ўстойлівага харчовага рынку. Метадалагічныя аспекты ўстойлівасці развіцця нацыянальнага харчовага рынку ўключаюць метадалагічныя асновы вымярэння ўстойлівага развіцця эканамічных сістэм і методыку комплекснай ацэнкі ўстойлівасці развіцця нацыянальнага харчовага рынку.
Прызначана для кіраўнікоў і спецыялістаў АПК, навуковых работнікаў, выкладчыкаў эканамічных дысцыплін, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў.