14. Навуковыя асновы і арганізацыйна-эканамічны механізм эфектыўнага функцыянавання кааператыўна-інтэграцыйных аб'яднанняў у АПК
14. Навуковыя асновы і арганізацыйна-эканамічны механізм эфектыўнага функцыянавання кааператыўна-інтэграцыйных аб'яднанняў у АПК
УДК 338.436.33(476)
Гусакоў, Я. У. Навуковыя асновы і арганізацыйна-эканамічны механізм эфектыўнага функцыянавання кааператыўна-інтэграцыйных аб'яднанняў у АПК / Я. У. Гусакоў ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 206 с.
ISBN 978-985-08-1922-2.
Рэцэнзенты: доктар эканамічных навук, прафесар П. Г. Нікіценка, кандыдат эканамічных навук А. А. Барысенка.
У манаграфіі прадстаўлены даследаванні і распрацоўкі па пытаннях стварэння і эфектыўнага функцыянавання кааператыўна-інтэграцыйных аб'яднанняў у АПК. Прапанавана тэарэтычная мадэль гаспадарчага механізму развіцця кааперацыі і інтэграцыі прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама канцэптуальныя (метадалагічныя) мадэлі арганізацыі кааператыўна-інтэграцыйных аб'яднанняў у дачыненні да найноўшых (рынкавых) умоў гаспадарання. Прыведзена схема пабудовы сістэмы кіравання ў кааператыўна-інтэграцыйных аб'яднаннях на аснове кіравання бізнес-працэсамі і праектнага кіравання гаспадарчай дзейнасцю. Прадстаўлены механізм папярэджання манапалізацыі дзейнасці кааператыўна-інтэграцыйных аб'яднанняў.
Манаграфія прызначана для кіраўнікоў і спецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый, органаў дзяржаўнага кіравання, супрацоўнікаў навукова-даследчых інстытутаў, выкладчыкаў і студэнтаў навучальных устаноў сельскагаспадарчага профілю.