16. Харчовая бяспека Рэспублікі Беларусь. Маніторынг-2017: у кантэксце ўстойлівага функцыянавання АПК
16. Харчовая бяспека Рэспублікі Беларусь. Маніторынг-2017: у кантэксце ўстойлівага функцыянавання АПК
УДК 338.439.053(476)
ISBN 978-985-7149-24-7.
Аўтары: У. Р. Гусакоў, А. П. Шпак, Н. У. Кірэенка, С. А. Кандраценка, Л. М. Байгот, І. А. Казакевіч, І. М. Лазарэвіч, В. С. Ахрамовіч, Г. У. Гусакоў, Л. Т. Ёнчык, Л. А. Лабанава, Л. І. Кузьміч. Н. В. Карповіч, В. В. Сцешыц, К. П. Макуцэня, В. У. Свістун, І. У. Гусакова, С. М. Міцкевіч, А. Л. Косава, Д. С. Пашкевіч, С. П. Быстры.
Рэцэнзенты: член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар эканамічных навук, прафесар Г. І. Гануш, доктар эканамічных навук, прафесар У. В. Пузікаў.
Маніторынг выкананы ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2017 г. № 962 “Аб Дактрыне нацыянальнай харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь да 2030 года”. Арыентаваны на даследаванне ўстойлівасці функцыянавання АПК на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях з улікам новых крытэрыяў харчовай бяспекі з мэтай выяўлення патэнцыйных пагроз. Выкарыстаны рэкамендуемы пералік індыкатараў фізічнай, эканамічнай даступнасці харчавання, якасці харчавання ў разрэзе катэгорый насельніцтва, экалагічнай устойлівасці, здароўя насельніцтва, інфармаванасці ў сферы харчовай бяспекі. Выканана стратэгічная ацэнка ўплыву сусветнага рынку на ўстойлівасць функцыянавання аграхарчовага комплексу Рэспублікі Беларусь.