Выйшаў сёмы нумар навуковага і вытворча-практычнага часопіса «Аграрная эканоміка»
На старонках выдання прапанаваны арганізацыйны механізм кіравання лічбавізацыяй аграрнай вытворчасці, прааналізаваны эканамічны патэнцыял сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак Рэспублікі Беларусь, разгледжаны метадалагічныя аспекты ацэнкі ўплыву буйнатаварнай сельскагаспадарчай вытворчасці на ўстойлівае развіццё сельскіх тэрыторый і інш.
У нумары размешчаны распрацоўкі вучоных Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі, Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. О. Сухога, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Таксама абгрунтаваны і прапанаваны напрамкі павышэння якасці арганізацыі спецыялізаванага харчавання дзяцей у сям'і і ўстановах адукацыі з улікам вынікаў апытання, праведзенага Беларускім рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем дапамогі дзецям, хворым на фенілкетанурыю.
