Семінар па пытаннях практычнай рэалізацыі Стратэгіі развіцця аграхолдынга "Купалаўскае" на 2025–2034 гады
2 ліпеня 2025 г. Рэспубліканскім навуковым унітарным прадпрыемствам "Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" ў адпаведнасці з лістом Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (22-10/1535 ад 24.06.2025) і адпаведным даручэннем НАН Беларусі (31-17/6706 от 25.06.2025) на базе РУП «Купалаўскае» – кіруючая кампанія холдынга» праведзены навучальны семінар па пытаннях практычнай рэалізацыі Стратэгіі развіцця аграхолдынга «Купалаўскае» на 2025–2034 гады.
З дакладамі выступілі спецыялісты Дзяржаўнага прадпрыемства "Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі", РУП "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі", РУП "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве", РУП "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі".
У семінары таксама прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты РУП "Купалаўскае" - кіруючая кампанія холдынга", ААТ "Александрыйскае", ЗАТ "ААБ-Агра Гарадзец", ЗАТ "Вялікія Славені", ААТ "Любінічы-Агра", ААТ "Новагарадзішчанскае", ААТ "Шклоўскі масларобны завод", а таксама Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта.
Разгледжаны пытанні практычнай рэалізацыі палажэнняў Стратэгіі, у тым ліку механізмы рэалізацыі Стратэгіі і адзінай вытворчай праграмы аграхолдынга, выбудоўванне ўзаемавыгаднага эканамічнага механізму ўзаемадзеяння ўдзельнікаў, развіццё галіны жывёлагадоўлі, рэалізацыя прапаноў па павышэнні эфектыўнасці і інтэнсіфікацыі кармавой базы, узнаўленне статка буйной рагатай жывёлы, падтрыманне тэхналагічных умоў утрымання жывёл, развіццё галіны раслінаводства, перспектыўная структура пасяўных плошчаў, меры і рэкамендацыі па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскай гаспадаркі аграхолдынга і інш.