Навуковы семінар «Сучасныя напрамкі лічбавага развіцця ў АПК Рэспублікі Беларусь» 1 ліпеня 2025 г.
У рамках работы студэнцкай навуковай супольнасці УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» адбыўся навуковы семінар «Сучасныя напрамкі лічбавага развіцця ў АПК Рэспублікі Беларусь», у якім прынялі актыўны ўдзел супрацоўнікі Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі. Загадчык аддзела арганізацыі кіравання, к.э.н., дацэнт А. П. Такун, загадчык сектара кіравання і цыфравізацыі, к.э.н., дацэнт О. М. Гарбатоўская, старшы навуковы супрацоўнік сектара кіравання і цыфравізацыі С. П. Такун і навуковы супрацоўнік сектара эканомікі галін, м.э.н. А. Г. Лобан выступілі з дакладамі, у якіх былі раскрыты і абазначаны сучасныя напрамкі навуковых даследаванняў інстытута ў галіне цыфравізацыі аграрнай галіны, ключавыя інструменты забеспячэння рэалізацыі пілотных праектаў, існуючыя бар'еры і асаблівасці распаўсюджвання лічбавых інавацый, а таксама магчымасці эфектыўнага развіцця асобных галін (кормавытворчасць і жывёлагадоўля) ва ўмовах прымянення інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій.

