3. Праблемы забеспячэння ўстойлівага развіцця аграрнай вытворчасці: пытанні тэорыі і метадалогіі
3. Праблемы забеспячэння ўстойлівага развіцця аграрнай вытворчасці: пытанні тэорыі і метадалогіі

Праблемы забеспячэння ўстойлівага развіцця аграрнай вытворчасці: пытанні тэорыі і метадалогіі / У. Р. Гусакоў [і інш.] ; пад рэд. У. Р. Гусакова. – Мінск : Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі, 2025. – 165 с. – ISBN 978-985-7297-40-5.
Прадстаўлены вынікі даследаванняў, атрыманыя ў 2024 г. у рамках выканання Дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў “Сельскагаспадарчыя тэхналогіі і харчовая бяспека” (падпраграма 9.7 “Эканоміка АПК”) і “Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы” на 2021–2025 гады (падпраграма 12.3 “Эканоміка”).
Прадстаўлены тэарэтычныя і метадалагічныя падыходы да рашэння задачы забеспячэння ўстойлівага развіцця аграрнай вытворчасці ў сучасных умовах. Вынікі даследаванняў абмеркаваны і адобраны на пасяджэннях вучонага савета Рэспубліканскага навуковага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” (загад ад 3 верасня 2024 г. № 66-асн).
Для кіраўнікоў і спецыялістаў органаў кіравання АПК, сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў, навуковых супрацоўнікаў, аспірантаў, выкладчыкаў і студэнтаў аграэканамічных спецыяльнасцей.
Рэцэнзенты:
доктар эканамічных навук, прафесар Л. Ф. Догіль,
кандыдат эканамічных навук, дацэнт А. В. Меляшчэня.