УДК 631.152:005.33(476)
EDN: https://elibrary.ru/SPMMDH
Паўловіч, Л. М. Фарміраванне сістэмы кіравання рызыкамі ў сельскагаспадарчых арганізацыях Рэспублікі Беларусь / Л. М. Паўловіч ; пад навук. рэд. М. В. Кірэенка. – Мінск : Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі, 2024. – 207 с. – ISBN 978-985-7297-25-2.
У манаграфіі прадстаўлены вынікі даследавання па пытаннях фармавання сістэмы кіравання рызыкамі ў сельскагаспадарчых арганізацыях Рэспублікі Беларусь, якія ўключаюць тэарэтычныя, метадычныя і практычныя напрамкі развіцця. Вывучаны навуковыя асновы фарміравання сістэмы рызыка-мэнэджменту ў сельскай гаспадарцы. Праведзены аналіз уздзеяння рызык на вытворча-эканамічную дзейнасць сельскагаспадарчых арганізацый і асаблівасцей кіравання імі ў айчыннай аграрнай галіне. Распрацаваны стратэгічныя напрамкі фарміравання эфектыўнай сістэмы кіравання рызыкамі ў сельскагаспадарчых арганізацыях Рэспублікі Беларусь.
Прызначана для кіраўнікоў і спецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый, органаў кіравання АПК усіх узроўняў, супрацоўнікаў навукова-даследчых інстытутаў, прафесарска-выкладчыцкага складу, дактарантаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў навучальных устаноў аграрнага профілю, а таксама слухачоў сістэмы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.
Матэрыял ухвалены і рэкамендаваны да апублікавання на пасяджэнні вучонага савета Рэспубліканскага навуковага унітарнага прадпрыемства «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (пратакол № 6 ад 19.04.2024 г.)
Рэцэнзенты:
доктар эканамічных навук, прафесар Л. Ф. Догіль,
кандыдат эканамічных навук, дацэнт А. В. Мазоль