Адміністрацыя і прафкам Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі – за здаровы лад жыцця супрацоўнікаў

Blog

28 мая 2024 г. у Інстытуце сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі пры садзейнічанні адміністрацыі і прафкама ўрач агульнай практыкі Установы аховы здароўя “29-я гарадская паліклініка” Яцук Надзея Аляксееўна правяла дыялогавую пляцоўку па пытаннях здаровага ладу жыцця, прымеркаваную ў тым ліку да Сусветнага дня без тытуню 31 мая.

Спецыяліст расказала аб шкодзе курэння, наступствах для здароўя ад гэтай згубнай звычкі (выкліканых ёю захворваннях) і важнасці адмовы ад курэння. Акрамя таго, Надзея Аляксееўна нагадала аб найважнейшых правілах захавання і ўмацавання здароўя ў летні час (мыццё рук, выкананне пітнога рэжыму, дастатковае ўжыванне гародніны і садавіны і т. д.), аб асноўных наступствах ўздзеяння высокай тэмпературы паветра і прамога сонечнага святла на арганізм чалавека (цеплавы і сонечны ўдары) і прыёмах дапамогі пры іх.

Супрацоўнікі інстытута прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве, задавалі Надзеі Аляксееўне шматлікія пытанні.