XXVII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сучасныя тэхналогіі сельскагаспадарчай вытворчасці. Эканоміка АПК»

Blog

24 мая 2024 г. на базе УА «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт» адбылася XXVII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сучасныя тэхналогіі сельскагаспадарчай вытворчасці. Эканоміка АПК". У секцыйным пасяджэнні прыняў удзел А. Г. Лобан, магістр эканамічных навук, аспірант, навуковы супрацоўнік сектара эканомікі галін аддзела харчовай бяспекі, які прадставіў даклад на тэму «Развіццё кормавытворчасці ў дзяржавах – членах ЕАЭС». У дакладзе асаблівая ўвага надавалася сучаснаму стану і напрамкам развіцця кормавытворчасці, а таксама інструментам стымулявання галіны.

Фота ўзята з сайта https://www.ggau.by/ekf/news/6866-mezhdunarodnye-nauchnye-konferentsii-na-ekonomicheskom-fakultete