Міжнародны форум маладых вучоных “Аграрная навука: выклікі новай эпохі” ў Сібіры
У мэтах умацавання навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва маладыя вучоныя інстытута 21 мая прынялі ўдзел у І Міжнародным форуме маладых вучоных “Аграрная навука: выклікі новай эпохі”, прымеркаваным да 300-годдзя РАН і 55-годдзя Сібірскага федэральнага навуковага цэнтра аграбіятэхналогій Расійскай акадэміі навук.
На пленарным пасяджэнні выступіў загадчык сектара фінансаў інстытута, старшыня СМВ ААН НАН Беларусі А. М. Шарэнка з дакладам “Дзейнасць Савета маладых вучоных Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі”.
Таксама навуковыя супрацоўнікі В. А Хайдаршына і А. М. Валаховіч падрыхтавалі матэрыялы па тэмах: “Перадумовы ўкаранення лічбавых тэхналогій у сельскую гаспадарку” і “Забеспячэнне ўнутранай эканамічнай бяспекі сельскагаспадарчай арганізацыі”.