Рэспубліканскі форум маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі ў г. Брэсце
З 21 па 24 мая 2024 года на базе Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта і Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Пушкіна прайшоў III Рэспубліканскі форум маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі, у якім удзельнічала каля 190 чалавек. Сярод іх магістранты, аспіранты, навуковыя работнікі і прафесарска-выкладчыцкі склад арганізацый Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама Бюро Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Ад нашага інстытута на секцыі «Эканамічныя навукі» выступіў з дакладам загадчык сектара фінансаў, старшыня СМУ ААН НАН Беларусі А. М. Шарэнка на тэму «Дзяржаўная фінансавая падтрымка пашырэння вытворчасці тавараў з высокай дабаўленай вартасцю ў АПК».