Кірмаш інавацыйных распрацовак "Аграпрамысловыя і харчовыя тэхналогіі»

Blog

23 мая 2024 г. адбыўся кірмаш інавацыйных распрацовак «Аграпрамысловыя і харчовыя тэхналогіі». Удзельнікамі мерапрыемства прэзентаваны 23 інавацыйныя распрацоўкі, тры з якіх прадставілі маладыя вучоныя Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі:

дадатак “Мабільная ферма” (А. Ю. Шаура, навуковы супрацоўнік сектара фінансаў);

адукацыйная платформа "Каласок" (А. А. Андрэенка, навуковы супрацоўнік сектара працоўных і сацыяльных адносін);

Модуль 1С “Прафсаюз адукацыі і навукі Беларусі" (В. А. Хайдаршына, навуковы супрацоўнік сектара знешнеэканамічнай дзейнасці).

Мерапрыемства арганізавана Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях сумесна з Беларускім інстытутам сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы і накіравана на фарміраванне і развіццё сувязяў паміж установамі навукі, адукацыі і вытворчымі прадпрыемствамі з мэтай укаранення перадавых навукова-тэхнічных і інавацыйных распрацовак у рэальны сектар эканомікі.

Падрабязная інфармацыя па спасылцы: http://belisa.org.by/ru/news/fbffc51f578d2979.html