Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

АГРАфорум аграрнай адукацыі "5 крокаў да якасці"

Blog

29 сакавіка 2024 г. маладыя вучоныя (А. А. Андрэенка, У. В. Глобаж, А. Ю. Шаура) прынялі ўдзел у АГРАфоруме аграрнай адукацыі «5 крокаў да якасці» для навучэнцаў, педагогаў і спецыялістаў упраўленняў па адукацыі, які прайшоў у сярэдняй школе № 1 г. Фаніпаля.   

Мерапрыемства праводзілася ў фармаце выстаўкі-прэзентацыі ўстаноў адукацыі, на якой у рамках супрацоўніцтва Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі з УА "БДСГА" была праведзена ацэнка ўзроўню ведаў навучэнцаў у аграрнай сферы, а таксама апытанне педагогаў, якія выкладаюць факультатыўныя заняткі "Уводзіны ў аграрныя прафесіі". Школьнікі з энтузіязмам паўдзельнічалі ў тэсціраванні і змаглі адчуць, як гэта – быць сапраўдным аграрыем.