Міжнародны спецыялізаваны семінар “Рэнтабельная вытворчасць зялёных кармоў і збожжа для эфектыўнай малочнай вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь”
29 лютага 2024 г. на базе Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку “Вялікі камень” кампанія STOTZ сумесна са сваімі партнёрамі правяла міжнародны спецыялізаваны семінар “Рэнтабельная вытворчасць зялёных кармоў і збожжа для эфектыўнай малочнай вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь”, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі аддзела харчовай бяспекі інстытута: А. В. Гарбатоўскі, загадчык сектара эканомікі галін, кандыдат эканамічных навук, дацэнт; Я. Н. Брэчка, загадчык сектара планавання; А. Г. Лобан, навуковы супрацоўнік сектара эканомікі галін.
У рамках семінара прадстаўлены перадавы вопыт Беларусі, Расіі і Германіі ў пытаннях аўтаматызацыі корманарыхтоўкі і ўборкі збожжавых і кукурузы, вытворчасці малака і селекцыі жывёл, а таксама вырошчвання новых сартоў кукурузы і збожжавых культур.