Круглы стол “Жанчыны ў эканамічнай навуцы”, прысвечаны Міжнароднаму дню жанчын у навуцы 15 лютага 2024 г.

Blog

Па ініцыятыве Інстытута эканомікі НАН Беларусі і пярвічнай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” НАН Беларусі” ў рамках святкавання Міжнароднага дня жанчын у навуцы 15 лютага 2024 г. быў праведзены круглы стол на тэму “Жанчыны ў эканамічнай навуцы”.

У ходзе работы круглага стала быў разгледжаны шырокі спектр пытанняў аб ролі жанчын у навуцы, забеспячэнні гендэрнай роўнасці, магчымасцях сумяшчэння жанчынамі-навукоўцамі сямейных і працоўных абавязкаў, дзяржаўнай падтрымцы іх даследаванняў і інш.

Па запрашэнні арганізатараў у мерапрыемстве прыняла ўдзел загадчык сектара працоўных і сацыяльных адносін, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Пашкевіч Вольга Аляксандраўна. Яна прадставіла прэзентацыю “Жанчыны ў аграрнай эканамічнай навуцы: гісторыя і сучаснасць”, у якой была раскрыта значная роля жанчын Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі ў навукова-даследчым, інфармацыйна-асветніцкім, культурна-грамадскім і спартыўным жыцці. Пасля завяршэння круглага стала ўдзельнікі дамовіліся аб сумесным супрацоўніцтве.