Вынікі даследаванняў сектара маёмасных адносін прадстаўлены на навуковых канферэнцыях

Blog

Супрацоўнікі сектара маёмасных адносін на працягу 2023 г. актыўна апрабавалі вынікі сваіх навуковых даследаванняў у рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца Гуманітарным нацыянальным даследчым інстытутам “Нацразвіццё” (г. Санкт-Пецярбург), і ўзнагароджаны дыпломамі:

1-й ступені за даклад “Рэгуляванне неплацежаздольнасці: асноўныя новаўвядзенні ў Рэспубліцы Беларусь” на Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Праблемы сучасных інавацыйных працэсаў і шляхі іх вырашэння”, якая адбылася 08.02.2023 г.

1-й ступені за даклад “Метадалагічныя аспекты рэфармавання стратных, неплацежаздольных сельскагаспадарчых арганізацый у Рэспубліцы Беларусь” на XXII Усерасійскай (нацыянальнай) навуковай канферэнцыі “Фундаментальныя і прыкладныя даследаванні. Актуальныя праблемы і дасягненні”, якая адбылася 04.10.2023 г.

3-й ступені за даклад “Ацэнка ступені рызыкі наступлення банкруцтва” на XXII Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Сучасныя метады і інавацыі ў навуцы”, якая адбылася 06.10.2023 г.

 

28 лістапада 2023 г. супрацоўнікі сектара прынялі ўдзел у online-канферэнцыі Modern research on the way to a new scientific revolution, Varadero, Cuba і па выніках канферэнцыі былі ўзнагароджаны дыпломам 1-й ступені за даклад 

ASSESSMENT OF THE RISK OF BANKRUPTCY OF AGRICULTURAL INDUSTRIAL ORGANIZATIONS: RATIOS AND CRITERIA IN THE REPUBLIC OF BELARUS.