Рэспубліканскі інфармацыйна-адукацыйны праект «КРОК»

Blog

23 лістапада на базе гімназіі № 50 г. Мінска ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “КРОК” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна” прайшло мерапрыемства “Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе велічнай ёсць доля працы маёй”, прысвечанае працаўнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. У якасці спікера быў запрошаны дырэктар Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі Андрэй Піліпук. У ходзе выступлення ён расказаў навучэнцам аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, гісторыі яе станаўлення і значэнні ў наш час, асноўных напрамках дзейнасці акадэмічных падраздзяленняў, абазначыў асноўныя аспекты аграпрамысловай вытворчасці, а таксама ўдзяліў увагу сучаснай адукацыйнай сістэме. На ўласным прыкладзе паказаў значнасць ведаў як інструмента прафесійнага росту.

Акрамя таго, у рамках сустрэчы было разгледжана пытанне дасягнутага вытворчага патэнцыялу Беларусі: аб'ём вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў ЕАЭС, баланс знешняга гандлю аграпрамысловымі таварамі, геаграфія аграхарчовага экспарту і інш.

У канцы выступлення было расказана пра маладую стартап-акадэмію, якая функцыянуе ў інстытуце, напрамкі яе работы.

Прадстаўнікамі Савета маладых вучоных інстытута ў асобе навуковага супрацоўніка сектара працоўных і сацыяльных адносін А. А. Андрэенка і навуковага супрацоўніка сектара кааперацыі Д. Ю. Башко быў прадстаўлены інавацыйны праект «Адукацыйная платформа «Каласок». У рамках дэманстрацыі магчымасцей платформы быў праведзены квіз, па выніках якога пераможцаў узнагародзілі памятнымі прызамі.