Інтэлектуальны турнір маладых вучоных НАН Беларусі

Blog

Напярэдадні святкавання Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці 17.11.2023 г., у рамках святкавання 95-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама ў мэтах актыўнага прыцягнення моладзі да навукова-папулярных мерапрыемстваў прайшоў інтэлектуальны турнір маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (арганізатар – Савет маладых вучоных НАН Беларусі).

Аб'яднаная каманда СМВ Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі (каманда Аgrostar) сярод 12 каманд заняла другое месца ў агульным заліку інтэлектуальнага турніру і першае месца ў асобнай намінацыі «Што? Дзе? Калі?».

У складзе каманды трое маладых вучоных нашага інстытута: Андрэй Яфрэмаў, Анастасія Шаура, Уладзіслава Глобаж.

Віншуем каманду!!!