Эфір на радыё «Сталіца»

Blog

На хвалях радыё “Сталіца” (105,1 FM) 14.11.2023 г. прайшоў эфір радыёперадачы “Тэхнаманія” з удзелам загадчыка сектара фінансаў Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі Шарэнкі А. М. з праектам “Адукацыйная платформа "Каласок"”. Аляксандр Мікалаевіч расказаў аб асноўнай ідэі праекта і перспектывах яго рэалізацыі.

Праект рэалізуецца для павышэння ўзроўню ведаў у аграрнай сферы ў розных катэгорый грамадзян і спецыялістаў з дапамогай распрацаваных гульнявых мадэлей і алгарытмаў навучання і прафесійнай падрыхтоўкі кадраў з выкарыстаннем прадстаўленай адукацыйнай платформы.