Міжнародны конкурс арыгінальных бізнес-ідэй EnCobi

9 лістапада 2023 г. прайшоў конкурс арыгінальных бізнес-ідэй EnCobi. З больш за 200 заявак арганізатарамі было адабрана 50 праектаў па розных сферах: IT, адукацыя, маркетынг, экалогія, будаўніцтва і інш. Маладыя вучоныя інстытута прадставілі два праекты:
– адукацыйная платформа «Каласок» – Андрэенка А. А. (сектар працоўных і сацыяльных адносін);
– мабільная ферма – Шаура А. Ю. (сектар фінансаў).
Конкурс EnCobi з'яўляецца адкрытым і праводзіцца Навукова-тэхналагічным паркам ТАА “ІнКата” пры садзейнічанні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Міністэрства эканомікі, ААТ “Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця”, стратэгічнага партнёра ТАА “Рэмага”, міжнародных партнёраў Unicorns, Расатам, «Сколкава» і інш.