Акадэмічны форум маладых вучоных краін Вялікай Еўразіі «Кантынент навукі» 2023

Blog

З 1 па 4 лістапада на пляцоўцы Расійскай акадэміі навук у Маскве адбыўся Акадэмічны форум маладых вучоных краін Вялікай Еўразіі “Кантынент навукі”, які прысвечаны 300-годдзю Расійскай акадэміі навук. Дэлегаты больш як з 20 краін блізкага і далёкага замежжа прадставілі вынікі сваіх навуковых даследаванняў па 6 напрамках: штучны інтэлект, фізіка, хімія і навукі аб матэрыялах, здаровае пакаленне, біябяспека і харчовая бяспека, а таксама захаванне спадчыны.

На секцыі “Біябяспека і харчовая бяспека” маладыя вучоныя Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі прадставілі інавацыйны праект з дакладам “Адукацыйная платформа “Каласок”: Шарэнка А. М. (загадчык сектара фінансаў, кіраўнік праекта), Андрэенка А. А. (навуковы супрацоўнік сектара працоўных і сацыяльных адносін), Башко Д. Ю. (навуковы супрацоўнік сектара кааперацыі). Мадэратары секцыі і калегі з іншых краін высока ацанілі інавацыйны праект, а таксама адзначылі перспектыўнасць і важнасць развіцця аграрнай адукацыі.

Падрабязней інфармацыя па спасылках:

https://scientificrussia.ru/articles/intellektualnaa-unost-bolsoj-evrazii-v-ran-otkrylsa-forum-kontinent-nauki

https://forumras.ru/onlajn-translyacziya/