XVII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Актуальныя праблемы інавацыйнага развіцця аграпрамысловага комплексу Беларусі”
27 кастрычніка 2023 г. ва УА “Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія” адбылося пленарнае пасяджэнне XVII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Актуальныя праблемы інавацыйнага развіцця аграпрамысловага комплексу Беларусі”, прысвечанай 165-годдзю падрыхтоўкі па спецыяльнасці “Эканоміка” і 95-годдзю ўтварэння эканамічнага факультэта.
У рабоце тэматычнага напрамку канферэнцыі “Арганізацыйна-эканамічныя ўмовы інавацыйнага развіцця аграрнай вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь” прынялі ўдзел супрацоўнікі інстытута.
Гарбатоўскі А. В., загадчык сектара эканомікі галін, кандыдат эканамічных навук, і Гарбатоўская А. М., загадчык сектара кіравання і цыфравізацыі, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, прадставілі даклад на тэму «Уплыў сацыяльна-эканамічных умоў рэгіёнаў на дзейнасць сельгаставаравытворцаў», у якім абагульнілі і сістэматызавалі ўнутраныя фактары канкурэнтаздольнасці рэгіёнаў, якія даюць магчымасць адсочваць змяненні ў вытворчай і сацыяльна-эканамічнай сферах функцыянавання, прапанавалі падыход да распрацоўкі схемы ўплыву фактараў канкурэнтаздольнасці рэгіёнаў на вынікі аграпрамысловай вытворчасці.
Лобан А. Г., навуковы супрацоўнік сектара эканомікі галін, магістр эканамічных навук, у сваім дакладзе “Замежны і айчынны вопыт развіцця кормавытворчасці: напрамкі і тэндэнцыі” паведаміў, што рост спажывання прадукцыі жывёлагадоўлі абумоўлівае неабходнасць удасканалення кормавытворчасці на аснове сусветнай практыкі і айчыннага вопыту, прадставіў прапановы аб механізмах стымулявання галіны.
https://baa.by/news/?ELEMENT_ID=7461
