УДК 339:63-021.6(476)
Бельскі, В. І. Механізм збалансаванага развіцця знешняга гандлю аграхарчовымі таварамі Беларусі ў рамках ЕАЭС / В. І. Бельскі, Н. В. Карповіч. - Мінск: Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі, 2019. – 199 с. – ISBN 978-985-7149-36-0.
У манаграфіі прадстаўлены даследаванні і распрацоўкі па пытаннях устойлівага і эфектыўнага развіцця знешняга гандлю аграхарчовымі таварамі Беларусі ў рамках ЕАЭС. Вывучаны тэарэтычныя асновы механізму развіцця знешняга гандлю ў кантэксце міждзяржаўнай эканамічнай інтэграцыі. Прааналізаваны тэндэнцыі знешняга гандлю сельскагаспадарчай сыравінай і прадуктамі харчавання Беларусі ва ўмовах рэгіяналізацыі сусветных рынкаў. Распрацаваны механізм збалансаванага развіцця знешняга гандлю Беларусі аграхарчовымі таварамі ў сістэме ўзгодненай аграпрамысловай палітыкі ЕАЭС.
Прызначана для кіраўнікоў і спецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый, органаў дзяржаўнага кіравання, супрацоўнікаў навукова-даследчых інстытутаў, выкладчыкаў і студэнтаў навучальных устаноў сельскагаспадарчага профілю.
Матэрыял разгледжаны і рэкамендаваны да апублікавання на пасяджэнні вучонага савета Рэспубліканскага навуковага унітарнага прадпрыемства «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (пратакол № 10 ад 14 мая 2019 г.)
Рэцэнзенты:
член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар эканамічных навук, прафесар Г. І. Гануш, доктар эканамічных навук, прафесар Л. Ф. Догіль