Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

10. Нацыянальная аграхарчовая сістэма Рэспублікі Беларусь: метадалогія і практыка канкурэнтаздольнага развіцця

10. Нацыянальная аграхарчовая сістэма Рэспублікі Беларусь: метадалогія і практыка канкурэнтаздольнага развіцця

УДК 338.43.02 (476)

https://doi.org/10.47612/978-985-7149-72-8-2021

ISBN 978-985-7149-72-8

Нацыянальная аграхарчовая сістэма Рэспублікі Беларусь: метадалогія і практыка канкурэнтаздольнага развіцця  / В. Г. Гусакоў [і інш.] ; пад агул. рэд. В. Г. Гусакова. - Мінск: Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі, 2021. – 179 с.

 

Адобрана і рэкамендавана да выдання на пасяджэнні вучонага савета Рэспубліканскага навуковага унітарнага прадпрыемства "Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" (пратакол № 15 ад 20 ліпеня 2021 г.)

Рэцэнзенты: доктар эканамічных навук, прафесар А. П. Шпак, кандыдат эканамічных навук, дацэнт А. А. Пашкевіч.

 

У манаграфіі прадстаўлены метадалагічныя і практычныя аспекты ўстойлівага развіцця аграхарчовых рынкаў і прадуктовых падкомплексаў АПК Рэспублікі Беларусь у кантэксце павышэння эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці на ўнутраным і знешнім рынку. Вызначаны фактары і метадычныя падыходы да ацэнкі прадукцыйнасці і эфектыўнасці галін сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці, зроблены адпаведныя навукова-практычныя рэкамендацыі. Абгрунтаваны метадычныя падыходы да ўдасканалення механізма рэгулявання збалансаванасці прадуктовых рынкаў, уключаючы развіццё сістэмы рэгулявання якасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Прапанавана метадалогія пашырэння геаграфічнай і таварнай дыверсіфікацыі знешнегандлёвых аперацый, а таксама меры і інструменты прасоўвання айчынных аграхарчовых тавараў на замежныя рынкі.

 Прызначана для навуковых работнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, аспірантаў, магістрантаў, спецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый, органаў дзяржаўнага кіравання.