8. Навуковыя рэкамендацыі па распрацоўцы Кодэкса добрасумленных дзелавых практык суб'ектаў гаспадарання ў сістэме рознічнага гандлю таварамі
8. Навуковыя рэкамендацыі па распрацоўцы Кодэкса добрасумленных дзелавых практык суб'ектаў гаспадарання ў сістэме рознічнага гандлю таварамі
УДК 339.37:339.137(083.13)
Цяцёркіна, А. М. Навуковыя рэкамендацыі па распрацоўцы Кодэкса добрасумленных дзелавых практык суб'ектаў гаспадарання ў сістэме рознічнага гандлю таварамі / А. М. Цяцёркіна, В. И. Бельскі. – Мінск : Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі, 2021. – 43 с.
ISBN 978-985-7149-69-8.
Дадзена ацэнка сучасным тэндэнцыям развіцця рознічнага гандлю ў Рэспубліцы Беларусь і прадстаўлены аналіз асноўных відаў парушэнняў правілаў здаровай канкурэнцыі і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў гэтай сферы.
Абгрунтаваны рэкамендацыі па распрацоўцы Кодэкса добрасумленных дзелавых практык суб'ектаў гаспадарання ў сістэме рознічнага гандлю таварамі, арыентаваныя на фарміраванне норм сумленных паводзін рытэйлераў і пастаўшчыкоў у працэсе стварэння імі і рэалізацыі спажывецкіх даброт, якія павінны грунтавацца на ўзаемапавазе і захаванні балансу эканамічных інтарэсаў усіх удзельнікаў рынку.
Прызначаны для выкарыстання ў практычнай дзейнасці органамі дзяржаўнага кіравання ў сферы антыманапольнага рэгулявання і гандлю, а таксама навуковай і навукова-педагагічнай дзейнасці.
Матэрыял разгледжаны і адобраны на пасяджэнні вучонага савета Рэспубліканскага навуковага унітарнага прадпрыемства «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» і рэкамендаваны да выдання (пратакол № 13 ад 2 ліпеня 2021 г.)
Рэцэнзенты:
доктар эканамічных навук, прафесар А. І. Лучанок,
кандыдат эканамічных навук, дацэнт Т. А. Запрудская
| Дадатак | Памер |
|---|---|
| 679.79 КБ |